Знойдзены самы стары запіс камп’ютарнай музыкі

Самы стары запіс камп’ютарнай музыкі быў прадэманстраваны падчас святкаванняў шасцідзесяцігоддзя Baby Machine, папярэдніка сучасных камп’ютараў, перадае BBC News.
Запіс зроблены BBC увосень 1951 года. У ім камп’ютар Ferranti Mark I, усталяваны ў Манчэстэрскім універсітэце сыграў песеньку Baa Baa Black Sheep і скарочаную версію In the Mood.

Да гэтага лічылася, што раней усіх на стужку запісалі музыку камп’ютара IBM у Bell Labs у ЗША. Гэта было ў 1957 годзе.

Варта адзначыць, што Ferranti Mark I не быў першым камп’ютарам, які сыграў музыку. За некалькі месяцаў да гістарычнага запісу першы аўстралійскі лічбавы камп’ютар CSIRAC сыграў марш Colonel Bogie. Запісы выканання не захавалася.

Ferranti Mark I лічыцца першым камерцыйна даступным камп’ютарам агульнага прызначэння. Першы камп’ютар гэтай мадэлі быў выпушчаны ў лютым 1951 года.

Фота: www.seven-rays.ru