Зняволены беларус стаў удзельнікам разборак расійскіх "сілавікоў"

Уцёкі злодзея — 34-гадовага ўраджэнца Беларусі Іллі Біязава, які адбываў пакаранне ў калоніі-пасяленні ў Ленінградскай вобласці — сталі прычынай арышту некалькіх кіраўнікоў Галоўнага ўпраўлення Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі ў Санкт-Пецярбургу.  Пасля затрымання беларусу стала кепска і яго змясцілі ў турэмную бальніцу. Менавіта там Біязава, нібыта, і збіў начальнік аператыўнага ўпраўлення ГУ ФСВП падпалкоўнік Вячаслаў Ціпель.

Як піша сайт baltinfo.ru, здарэнне з Іллёй Біязавым, на якое ў іншай сітуацыі закрылі б вочы, было скарыстанае ў "вайне сілавікоў". Беларус быў пераведзены ў следчы ізалятар ФСБ, праводзіцца расследаванне.