Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 70 млн. долараў
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, скараціліся за кастрычнік на 68,1 млн. долараў і на 1 лістапада 2008 года склалі 4 млрд. 51,8 млн. долараў ЗША. Аб гэтым сведчаць звесткі, абнародаваныя ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка.
Скарачэнне міжнародных рэзервовых актываў (золатавалютных рэзерваў) працягваецца трэці месяц запар пасля іх памяншэння на 459,7 млн. у верасні і на 44,6 млн. у жніўні. За 10 месяцаў золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 130,4 млн. (3,1%), прытым што па выніках першага паўгоддзя іх прырост складаў 10,6% (442 млн. долараў). За студзень—кастрычнік міжнародныя рэзервовыя актывы ў нацыянальным вызначэнні скараціліся на 191,8 млн. долараў (3,5%).30 кастрычніка на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Васіль Мацюшэўскі выказаў меркаванне, што па выніках кастрычніка золатавалютныя рэзервы будуць адноўлены на ўзроўні, што склаўся на 1 верасня. "Мы прагназуем нязначнае пагаршэнне, а магчыма, і такі ж узровень, як на 1 верасня 2008 года", — сказаў ён.
БелаПАН