The Zombies сабраліся разам дзеля юбілею
Брытанскі гурт 60-х The Zombies адыграў тры канцэрты ў лонданскім тэатры Shepherd's Bush Empire 7, 8 і 9 сакавіка. Выступы былі прымеркаваныя да саракавых угодак выхаду альбома Odessey
and Oracle.
Нагадаю, што ў 2003 годзе часопіс Rolling Stone змясціў гэты альбом на 80-е месца ў сваім спісе "500 лепшых альбомаў усіх часоў", а ў 2006 годзе New Musical Express у сваім рэйтынгу "100 лепшых брытанскіх альбомаў" паставіў Odessey and Oracle на 32-е месца.
Падчас другога канцэрту The Zombies выканалі Odessey and Oracle цалкам, чаго ніколі не здаралася за ўсю гісторыю гурта.
Дадам, што замест гітарыста Пола Аткінсана, які памёр у 2004 годзе, падчас выступу граў Кэйт Эйры.
Паводле New Musical Express, канцэрты прайшлі з аншлагамі. У ліку гледачоў прысутнічалі Робэрт Плант, Пол Вэлер і музыкі гуртоў Garbage і Snow Patrol.
Дадам, што ў 60-x гадах The Zombies выдалі тры альбомы і распаліся пасля выхаду кружэлкі Odessey and Oracle у 1968 годзе.
Фота: isyes.blogspot.com