Зорка тэнісу Марыя Шарапава прыедзе ў чарнобыльскія раёны
Пасол добрай волі Праграмы развіцця ААН Марыя Шарапава пасля Уімблдонскага турніру накіруецца ў Беларусі. Тут яна наведае раёны, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы, паведамляе БЕЛТА. Яе дабрачынны фонд ужо дапамог прафінансаваць шэраг праектаў ПРААН, арыентаваных на моладзь. Марыя Шарапава наведае цэнтры дзіцячай творчасці, медыцынскія ўстановы, сустрэнецца са студэнтамі вядучых універсітэтаў Беларусі. Усясветна вядомая тэнісістка нарадзілася ў 1987 годзе ў горадзе Нягань у Сібіры. Туды яе бацькі пераехалі пасля аварыі на ЧАЭС. Яе сямейныя карані — у Гомелі. Менавіта з гэтай прычыны Марыя курыруе шэраг праектаў на постсавецкай прасторы, якія скіраваныя на пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы.