Зорка "Змроку" заменіць Анджаліну Джалі

Цімур Бекмамбетаў плануе запрасіць на галоўную жаночую ролю ў сіквеле "Асабліва небяспечны" зорку вампірскай сагі "Змрок" Крыстэн Сцюарт.  Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша выданне E! Online. Сцвярджаецца, што расійскі рэжысёр ужо сустракаўся з юнай актрысай, каб абмеркаваць дэталі яе ўдзелу ў фільме.

Мяркуецца, што Сцюарт выканае ролю адной з лепшых забойцаў Братэрства ткачоў і такім чынам заменіць Анджаліну Джалі, якая адмовілася ад праекту. Прадстаўнікі Крыстэн Сцюарт пакуль не каментуюць гэтую інфармацыю.

Варта адзначыць, што пасля таго, як Джалі не пагадзілася на ўдзел у ў працягу фільма, кінакампанія Universal вырашыла не шукаць ёй замены, а проста закрыць праект.

Калі пачнуцца здымкі "Асабліва небяспечнага 2" пакуль не ўдакладняецца. Сама Сцюарт восенню 2010 года збіраецца здымацца ў заключнай частцы "Змроку".

Нагадаем, што фільм "Асабліва небяспечны", галоўныя ролі ў якім выканалі Джэймс Макэвай, Анджаліна Джалі і Морган Фрымен, стаў першым праектам такога маштабу, знятым рэжысёрам з Расіі ў Галівудзе. Сусветныя касавыя зборы карціны перавысілі 340 мільёнаў долараў.

Фота: ruskino.ru