Зоркі "Тытаніка" ратуюць яго апошнюю пасажырку

Кейт Уінслет і Леанарда ды Капрыа ахвяравалі 98-гадовай Мілвіне Дын 30 тысяч долараў для аплаты паслуг дома састарэлых. У акцыі прыняў удзел і рэжысёр карціны Джэймс Кэмеран, паведамляе lenta.ru


Апошняя пасажырка "Тытаніка", якая засталася жывая, Мілвіна Дын была яшчэ немаўлём, калі апынулася на борце легендарнага лайнера. Пасля сутыкнення карабля з айсбергам маці Мілвіны з дачкой і сынам выратаваліся на шлюпцы. Яе бацька загінуў.

Калі пажылая жанчына апынулася ў цяжкім матэрыяльным становішчы, фатограф Дон Мулан арганізаваў дабрачынны продаж яе фатаграфій з аўтографам і заклікаў зорак суперкасавага фільма "Тытанік" дапамагчы яго апошняй пасажырцы.

Зоркі адгукнуліся на заклік Муллана. Безуважнай засталася толькі Селін Дыён, якая выконвала песню, што стала саўндтрэкам да фільма.