ЗША: беларуская АЭС паспрыяе энергетычнай бяспецы ў Еўропе

Будаўніцтва беларускай АЭС дапаможа працэсу дыверсіфікацыі энергарэсурсаў і забеспячэнню энергетычнай бяспекі ў Еўропе. З такой заявай выступіў учора на прэсавай канферэнцыі ў Вашынгтоне памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан, паведамляе тэлеканал Euronews.

Раней кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Беларусі і ЗША Сяргей Мартынаў і Гілары Клінтан  абвясцілі, па выніках перамоваў у кулюарах саміту АБСЕ ў Астане, што Мінск ліквідуе ўсе свае запасы ўзбагачанага ўрану да 2012 году.

У сваю чаргу, Клінтан, каментуючы планы беларускага ўраду пабудаваць уласную АЭС, заявіла, што ЗША падтрымлівае высілкі Беларусі па чым найхутчэйшай рэалізацыі гэтага камерцыйнага праекту.