ЗША не баяцца беларускіх "піратаў", але сочаць за сітуацыяй
Адміністрацыя прэзідэніта ЗША склала спіс з 12 краін, якія праводзяць малаэфектыўную палітыку па абароне аўтарскіх правоў амерыканскіх вытворцаў музычнай і відэапрадукцыі. У яго ўвайшлі Кітай, Расія, Канада, Алжыр, Інданэзія, Аргенціна, Чылі, Індыя, Ізраіль, Пакістан, Таіланд і Венесуэла, паведамляе БДГ са спасылкай на Асашыэйтэд Прэс.
Недастатковая эфектыўнасць уладаў гэтых краін у барацьбе з піратамі можа прывесці да накладання эканамічных санкцый з боку ўрада ЗША і звароту ў судовыя інстанцыі Сусветнай Гандлёвай Арганізацыі (СГА).
Акрамя "спісу адмысловай увагі", адміністрацыя ЗША склала "спіс меншай ступені ўвагі". У яго ўключаныя 33 краіны з недастатковым узроўнем процідзеяння вытворцам кантрафактнай аўдыё- і відэапрадукцыі. Адзначаецца, што гэтыя краіны не ўяўляюць вялікай пагрозы для амерыканскіх спажыўцоў.
У гэты спіс увайшлі, напрыклад, Беларусь, Балівія, Бразілія, Чэхія, Егіпет, Эквадор, Венгрыя, Турцыя, В'етнам, Іспанія, Польшча ды іншыя.