ЗША падтрымалі Брытанію ў патрабаванні выдачы Андрэя Лугавога

Спікер Рады нацыянальнай бяспекі Гордан Джондра заявіў, што атручэнне ў Лондане палітэмігранта Літвіненкі – “гэта сур’ёзнае злачынства, у якім трэба разабрацца”. Раней расійскія ўлады ўжо заявілі, што падазраванага не выдадуць.

Сам Андрэй Лугавы разам з іншым фігурантам справы Дзмітрыям Коўтунам павінны правесці сёння ў Маскве вялікую прэс-канферэнцыю.