ЗША прапанавалі стварыць новы "элітны сусветны фінансавы клуб"

Амерыканская адміністрацыя завяршыла працу над планам стварэння фінансавай G4. У гэты новы "элітны сусветны фінансавы клуб" прапануецца ўключыць ЗША, Японію, Кітай і краіны ЕС, якія ўваходзяць у зону еўра.
Як паведамляе ИТАР-ТАСС, задача новай структуры — каардынаваць дзеянні лідыруючых фінансавых дзяржаваў у галіне валютнай і манетарнай палітыкі. "Фактычна гаворка ідзе пра стварэнне прэзідыюма G20", — заявіў прадстаўнік брытанскага Мінфіна. Вялікабрытанія ўжо выказалася супраць гэтага праекту, бо гэтая краіна не з'яўляецца членам зоны еўра.