ЗША пускаюць вайсковыя карані ў Таджыкістане

У Таджыкістане пабудуюць навучальна-трэніравальны цэнтр для ўзброеных сіл, піша "Обозреватель". Узнікне ён увосень 2010 года, у горным мястэчку Каратаг, што ў 45 кіламетрах ад сталіцы. Праект ацэнены ў 10 мільёнаў долараў.

Амерыканцы абяцаюць перадаць цэнтр пад кіраўніцтва нацыянальнай гвардыі Таджыкістана, але пры гэтым трэніравацца ў ім змогуць і вайскоўцы іншых сілавых і армейскіх падраздзяленняў.