ЗША святкуюць 233-я ўгодкі дня нараджэння краіны

ЗША ў суботу святкуе Дзень незалежнасці — 233-я ўгодкі дня нараджэння краіны. Гэтая дата прымеркаваная да дня падпісання Дэкларацыі незалежнасці ад брытанскага ўплыву. Як паведамляе УНІАН, сёння ў большасці гарадоў ЗША, нягледзячы на наступствы глабальнага фінансавага крызісу, пройдуць парады, а ўвечары будуць наладжаныя феерверкі.

З нагоды Дня незалежнасці Злучаных Штатаў, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта ЗША Барака Абаму з нацыянальным святам, інфармуе БЕЛТА.