ЗША вылучылі дапамогу Расіі

Вашынгтон вылучыў 55 тысяч долараў для расійскіх рэгіёнаў, што пацярпелі ад лясных пажараў, перадае Радыё Свабода. Акрамя таго, у Расію накіраваныя супрацоўнікі аддзелу дапамогі ахвярам бедстваў, што адбыліся за мяжой,  Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША. Яны праводзяць з расійскімі ўладамі кансультацыі наконт варыянтаў іншай дапамогі з амерыканскага боку.

Белы дом вырашыў на месяц эвакуяваць з Масквы 100 супрацоўнікаў амбасады ЗША разам з іх сем'ямі.