ЗША заклікаюць беларускія ўлады "выратаваць жыццё" Э.Зельцэра
ЗША заклікалі беларускія ўлады "выратаваць жыццё" амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра, змешчанага ў СІЗА Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Амерыканская амбасада ў Мінску выступіла з адмысловай заявай з гэтай нагоды. У амерыканскай дыпмісіі адзначаюць, што з моманту затрымання Э.Зельцэра амбасадзе ЗША было дазволена наведаць яго толькі два разы — 27 сакавіка і 25 красавіка. Падчас апошняга візіту консул звярнуў увагу на відавочныя сведчанні, што здароўе Зельцэра пагоршылася. Ён значна страціў у вазе і быў вельмі слабы. Зельцэру так не дазволілі атрымліваць неабходныя медыкаменты, што можа стаць прычынай незваротных унутраных працэсаў.
Нагадаем, што Э.Зельцэра затрымалі 12 сакавіка 2008 года ў аэрапорту Мінску, куды ён прыляцеў для кароткатэрміновай сустрэчы. У СМІ выказвалася меркаванне, што арышт адваката звязаны з справай памерлага ў Лондане бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі.
Інтэрфакс