ЗША занепакоены прысудам па справе Мікалая Аўтуховіча
ЗША занепакоены прысудам, які быў вынесены Мікалаю Аўтуховічу і яшчэ тром удзельнікам працэсу па абвінавачанні, якое звязана з незаконным захоўваннем зброі. Пра гэта гаворыцца ў заяве амбасады Злучаных Штатаў. "У гэтым і іншых выпадках мы пастаянна падкрэслівалі беларускім уладам важнасць выканання належнай прававой працэдуры, — гаворыцца ў заяве. — Мы спадзяваліся, што беларускія ўлады выкарыстаюць гэтую магчымасць, каб прадэманстраваць выкананне належнай прававой працэдуры і незалежнасць судовай сістэмы. На жаль, існуюць прычыны сумнявацца ў належным правядзенні гэтага працэсу ў тым, што тычыцца грамадзянскіх правоў Мікалая Аўтуховіча і астатніх удзельнікаў працэсу".
У сувязі з гэтым амбасада ЗША нагадвае, што "паляпшэнне адносінаў Злучаных Штатаў Амерыкі з Беларуссю можа адбыцца толькі тады, калі беларускія ўлады прадэманструюць большую павагу асноўных правоў чалавека".
БелаПАН нагадвае, што 6 траўня Вярхоўны суд прыгаварыў Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Асіпенку — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, яшчэ двух абвінавачваных — былога работніка фірмы Аўтуховіча Аляксандра Ларына і падпалкоўніка міліцыі Міхаіла Казлова — адпаведна да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі, Асіпенка і Ларын — у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў, Казлоў — у тым, што ён ведаў аб знаходжанні на тэрыторыі школы-ліцэя №1 Гродна гранатамёта, але не паведаміў пра гэта.
Глядзі таксама: Аўтуховічу далі 5 гадоў за 5 патронаў (+ ФОТА)