Зураб Цэрэтэлі зробіць стометровую статую Хрыста
Вядомы расійскі скульптар Зураб Цэрэтэлі зробіць стометровую статую Ісуса Хрыста ў гонар ахвяраў рэпрэсій. Скульптар пакуль не называе дакладнага месца размяшчэння помніка, бо
праца яшчэ не скончаная, аднак мяркуецца, што манумент паставяць на
Салаўках.
Гэта будзе 60-метровы пастамент, на якім стаіць 33-метровая статуя. Хрыстос нібыта ахоўвае рэпрэсаваных, адпускаючы ім іх грахі.
Аўтар адзначыў, што "на паверхні асновы можна пусціць надпісы з імёнамі ахвяраў рэпрэсій, а ўсярэдзіне зладзіць музей у іх памяць. Сама ж 33-метровая статуя сімвалізуе гады, пражытыя Хрыстом на зямлі".
Таксама Цэрэтэлі распавёў, што ў яго "сям'і рэпрэсавалі і расстралялі дзеда", а таму ён "не па чутках ведае, што такое рэпрэсіі і як сябе адчуваюць іх ахвяры і сем'і рэпрэсаваных. Таму ў гэтым помніку вельмі шмат і асабістых перажыванняў".
Нагадаю, што Зураб Цэрэтэлі – аўтар шматлікіх манументальных прац, напрыклад, гіганцкі помнік Пятру I, які ўсталяваны ў Маскве.
У 2005 годзе ў інтэрнэце быў арганізаваны збор подпісаў супраць размяшчэння ў Маскве скульптур Зураба Цэрэтэлі. Яго арганізатары заклікалі "выратаваць горад ад бронзавых монстраў".
У 2004 годзе Цэрэтэлі вылепіў помнік Уладзіміру Пуціну ў два чалавечыя росты.
Пасля смерці першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына ў красавіку 2007 года Цэрэтэлі абвясціў, што мае намер узвесці помнік і яму.
Фота: www.vz.ru