Зверскае забойства ў Магілёве

Міліцыя шукае забойцу 35-гадовай жанчыны.
Яе аголенае цела без рук і ног знайшлі ў пустынным месцы пад мастом праз Дняпро.

Вядома толькі, што жанчына злоўжывала алкаголем і была пазбаўленая бацькоўскіх правоў.

У размове з Еўрарадыё следчы пракуратуры Сяргей Катрыч сказаў, што пакуль у міліцыі няма ніякіх зачэпак - ні прыкметаў забойцы, ні фотаробата.