Звесткі кліентаў "Дадо Піцы" выцеклі ў адкрыты доступ
Аматары піццы сталі ахвярамі хакераў / pixabay.com
У інтэрнэце незаконна распаўсюджваюцца персанальныя даныя кліентаў ТАА "Піцца Стар", якому належыць сетка "Дадо Піцца". Гэта выявіў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных падчас маніторынгу інтэрнэту. Кампанія прызнала факт уцечкі звестак.
У выніку інцыдэнту ў адкрыты доступ трапілі такія даныя, як прозвішча, імя, адрасы дастаўкі, нумары тэлефонаў і даты рэгістрацыі кліентаў.
Цяпер ТАА "Піца Стар" прымае меры для мінімізацыі наступстваў інцыдэнту. А Цэнтр абароны даных пачаў пазапланавую праверку дзейнасці аператара.