Звольненая Наталля Іллініч просіць мясцовыя ўлады яе працаўладкаваць
Звольненая з працы настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна Наталля Іллініч звярнулася да мясцовых уладаў з заявай на працаўладкаванне.
Іллініч паведаміла, што 28 студзеня напісала заяву на імя начальніка аддзела адукацыі Пухавіцкага райвыканкама Таццяны Чарнышовай з просьбай працаўладкаваць яе на тэрыторыі раёна. "Хацелася б зноў працаваць настаўнікам гісторыі ці ў музеі, а пры адсутнасці вакансій — выхавацелем", — сказала Іллініч.
На працягу 15 дзён яна павінна атрымаць адказ на сваю заяву.
28 студзеня дырэктар Талькаўскай школы Таццяна Меркуль звольніла Іллініч з працы. Яна брала актыўны ўдзел у шэрагу выбарчых кампаній — збірала подпісы за дэмакратычных кандыдатаў і была нагляальнікам, паведамляе БелаПАН.