Звольненую маці бадмінтаністкі Вольгі Конан вярнулі на працу

Надзея Конан, маці вядомай беларускай бадмінтаністкі, працягне працу ў Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па веславанні.
Праўда, замест “адміністратара гасцініцы” яна стане “адміністратарам спартовага блока”.

Па словах маці Вольгі Конан, падаўжэнне кантракту на год для яе стала поўнай нечаканасцю, бо яе ўжо фактычна звольнілі, перадае “Вячэрні Брэст”.

Нагадаем, напрыканцы ліпеня з Надзеяй Конан адмовіліся працягваць кантракт. А на пачатку жніўня чыноўнікі з Беларускай федэрацыі бадмінтона напісалі на спартсменку скаргу ў міжнародныя інстанцыі, у выніку чаго ёй забаранілі выступаць на чэмпіянаце свету.

Ціск на бадмінтаністку Вольгу Конан і яе сям'ю пачаўся пасля таго, як спартсменка з’ехала з Беларусі і аб’явіла пра тое, што будзе выступаць за каманду Польшчы.

На такі крок бадмінтаністку падштурхнулі адносіны Міністэрства спорту. Пасля Алімпіяды дзяўчыне прапанавалі падпісаць кантракт з пустой графой аб заробку.



Чытайце таксама:


Бадмінтаністцы Конан забаранілі гуляць на чэмпіянаце свету

Маці бадмінтаністкі Вольгі Конан звальняюць з працы

Вольга Конан: Пасля аперацыі мне нават не далі накаленнік


Вольга Конан: Я беларуска, гуляю за зборную Польшчы, а кахаю англічаніна