Звольніўся намеснік кіраўніка "Белнафтахіму"

Міхаіл Асіпенка вызвалены з пасады намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.  Як паведамляе АФН, Асіпенка курыраваў у канцэрне пытанні паставак нафты ў Беларусь і нафтахімію, уключаючы экспарт калійных угнаенняў. Ва ўрадзе, як вядома, за гэтыя напрамкі адказвае першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Асіпенка займаў пасаду намесніка кіраўніка "Белнафтахіму" з 2006 года. Яго звальненне не стала сенсацыяй для прадстаўнікоў галіны: Асіпенка ўжо даўно знайшоў сабе іншую працу і неаднаразова прасіў адпусціць яго. Аднак супраць звальнення выказваўся віцэ-прэм'ер Сямашка.