"Зялёныя" піяраць Някляева
"Зялёныя" заклікаюць Цэнтравыбаркам не рэгістраваць прэтэндэнта ў прэзідэнты Някляева. Маўляў, той у дзяцінстве жорстка забіў кацяня. Пра гэта Някляеў сам прызнаўся падчас онлайн-канферэнцыі. Гэты факт, на думку "Зялёных", не дазваляе яму ўзначаліць краіну. "Публічнае бравіраванне жорсткімі адносінамі да жывёл ставіць пад сумнеў яго маральнае аблічча", – адзначаюць актывісты партыі ў сваёй заяве. Кіраўніцтва партыі "Зялёных" спадзяецца на хуткую рэакцыю ЦВК. Пра гэта распавёў у каментары Еўрарадыё лідар партыі Алег Новікаў.
Новікаў: "Мы выказваем думку сяброў жывёл. Тэма гуманізму для нас вельмі важная. Кандыдаты мусяць разумець, што прадстаўляюць досыць шырокія грамадскія спектры, мусяць мець паняткі аб гуманізме і маралі".
Хаця гэты зварот толькі папулярызуе асобу Ўладзіміра Някляева, кіраўнік "Зялёных" адмаўляе факт рэкламы.