Зянон Ломаць узяўся за продаж трыкатажу
У чацвер пінскае трыкатажнае аб’яднанне “Палессе” наведаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць. Галоўнага кантралёра краіны цікавілі праблемы збыту пінскага трыкатажу.
На сённяшні дзень на трох складах прадпрыемства назапашана больш за 1 мільён вырабаў на агульную суму 3 мільярды рублёў.
Нягледзячы на частые змены кіраўніцтва завода разгрузіць склады не атрымоўваецца ўжо некалькі год. А дзяржава выдаткавала на рэструктурызацыю і мадэрнізацыю ААТ “Палессе” больш за 80 мільярдаў рублёў.
Як высветліла праверка, гэтыя сродкі былі проста “праедзены”, таму КДК ініцыюе некалькіх крымінальных спраў на былых кіраўнікоў прадпрыемства. Тым часам пінчукі, якія з пачатку перабудовы спецыялізуюцца на трыкатажным бізнесе, кажуць, што праблемы прадпрыемства ў тым, што яно накіравана на вал.
Таму большасць прадукцыі кшталту савецкіх трэнікаў, якія у прынцыпе прадаць немагчыма. А невялікія партыі прыстойных вырабаў праз блізкіх да кіраўніцтва людзей з поспехам рэалізуюцца ў Расіі.