З'яўленне новага альбому AC/DC вярнула ў чарты старыя дыскі
Напярэдадні выхаду новага студыйнага альбому гурта AC/DC у аўстралійскіх чартах з'явіліся пяць старых дыскаў калектыву. Паводле паведамлення Reuters, размова ідзе пра альбомы "TNT" 1975 году
(47 месца), "Highway To Hell" 1979 году (61 месца), "Dirty Deeds Done
Dirt Cheap" 1976 году (62 месца), "Who Made Who" 1986 году (74 месца) і
"Razor's Edge" 1990 году (92 месца).
Чакаецца, што першы за апошнія восем год альбом AC/DC "Black Ice", рэліз якога ў ЗША прызначаны на 20 кастрычніка, пачне прадавацца ў Аўстраліі на тры дні раней.
Нагадаем, што 28 жніўня выйшаў сінгл "Rock 'N' Roll Train", які, паводле часопісу Billboard, падняўся на вяршыню хіт-парадаў амерыканскіх музычных радыёстанцый. У кастрычніку павінен пачацца сусветны канцэртны тур гурта ў падтрымку новага альбому.
Чакаецца, што 29 лістапада музыкі калектыву возьмуць удзел у другім міжнародным гітарным фэсце ў Адэлаідзе, на якім плануецца ўсталяваць новы сусветны рэкорд - 1800 гітарыстаў будуць адначасова граць рыф з кампазіцыі AC/DC "It's a Long Way to the Top".
Фота: www.abc.net.au