З’явілася марка з выявай герба Пінска
Новую марку з выявай герба Пінска ўвяло ў зварот Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Марка выйшла ў серыі «Гербы гарадоў Беларусі» накладам у 75 тысяч асобнікаў. Нагадаем, Пінск атрымаў свой герб разам з Магдэбургскім правам ад караля Рэчы Паспалітай Сцяпана Батуры ў студзені 1581 года.
На шчыце, завостраным унізе, у чырвоным полі быў змешчаны залаты лук са стралой. У часы панавання расійскага царызму герб быў зменены.
У 1991 годзе Пінскі гарсавет аднавіў старажытны герб, праз тры гады яго дапрацаваны варыянт зацвердзіў гарвыканкам.