З'явіліся посцеры Ліндсэй Лохан як порнаактрысы

У інтэрнэце з'явіліся прома-посцеры да новага фільма "Інферна" (Inferno), у якім Ліндсэй Лохан выканае ролю легендарнай порнаактрысы Лінды Лавлэйс.  Роля Лавлэйс стане першай сур'ёзнай роляй Лохан за апошнія 6 гадоў. Апошнім часам актрыса знаходзілася ў цэнтры ўвагі прэсы не з-за сваіх акцёрскіх талентаў, а з-за сталых скандалаў, звязаных з п'янствам і наркотыкамі.

Лінда Лавлэйс, народжаная Борман, набыла вядомасць дзякуючы здымкам у фільме "Глыбокая глотка". Гэта карціна з бюджэтам усяго ў 25 тысяч долараў сабрала ў сусветным пракаце больш 600 мільёнаў. Пазней, аднак, Лінда абвясціла, што яе прымушаў здымацца ў порна ўласны муж.

Посцеры да "Інферна" і іх апісанне даступныя на сайце tmz.com

Фота: tmz.com