З'явіўся графік адключэння гарачай вады ў Мінску

На сайце Мінгарвыканкаму апублікаваны графік адключэння гарачай вады ў сталіцы. Пакуль што — толькі на чэрвень.  Прадпрыемства "Мінсккамунцепласеткі" папярэджвае, што падчас рамонту могуць адбывацца пашкоджанні цеплаправоду. Разам з тым камунальнікі абяцаюць, што ваду будуць адключаць не болей як на 14 дзён.