З'явіўся поўны спіс удзельнікаў Гластанбэры-2010
Абвешчаны склад удзельнікаў буйнейшага еўрапейскага музычнага фестывалю Гластанбэры (Glastonbury), які адбудзецца з 23 па 26 чэрвеня 2010 года ў англійскім графстве Сомерсэт. Хэдлайнерамі першага дня фестывалю стануць U2. Апроч іх на галоўнай
сцэне, Pyramid Stage, выступяць Дзізі Рэскал і Снуп Дог, Vampire
Weekend, Уілі Нэльсан, Карын Бэйлі Рэй і Фэмі Куці. Сярод удзельнікаў
іншых сцэн можна вылучыць The Flaming Lips, Hot Chip, Florence and the
Machine, La Roux, Phoenix, Groove Armada, The Black Keys, Элі Гулдзінг,
Broken Bells і The Big Pink.
Хэдлайнерамі другога дня стануць Muse. Таксама на галоўнай сцэне адыграюць Scissor Sisters, Seasick Steve, Джэксан Браўн і Lightning Seeds, а на іншых - Pet Shop Boys, Editors, The Cribs, The National, Foals, The xx, Marina & The Diamonds, Delphic і іншыя.
На закрыцці сёлетняга Гластанбэры выступіць Стыві Уандэр. Да яго на Pyramid Stage выйдуць Faithless, Джэк Джонсан, Рэй Дэвіс, Слэш, Нара Джонс і Палома Фэйт. Таксама 27 чэрвеня на астатніх сцэнах з'явяцца Orbital, LCD Soundsystem, MGMT, Ash, Джуліан Касабланкас, Broken Social Scene, Gang of Four, The Drums, Everything Everything і шматлікія іншыя.
Квіткі на Гластэнбэры, які сёлета адзначае сваё 40-годдзе, былі раскупленыя за адзін дзень яшчэ да аб'яўлення ўдзельнікаў шоў. Чакаецца, што ў 2010-м годзе "Гластанбэры" наведаюць да 200 тысяч чалавек.
Нагадаем, раней паведамлялася, што арганізатары фестывалю могуць забараніць прыхільнікам прыносіць на канцэрты сцягі, бо з-за іх некаторыя гледачы не могуць разгледзець тое, што адбываецца на сцэне. А вось пра забарону алкагольных напояў у арганізатараў нават не ўзнікае думак.
Фота: tonightinmycity.com