З’явіўся сайт у падтрымку палітвязня Змітра Дашкевіча

У беларускім сеціве з’явіўся сайт, прысвечаны палітвязню Змітру Дашкевічу - dashkevich.mfront.net. Адкрыццё праекту прымеркавана да гадавіны прысуду і распачацця новай крымінальнай справы супраць моладзевага лідэра.
Нагадаем, Зміцер быў арыштаваны 15 верасня 2006 года і атрымаў прысуд 1,5 года зняволення 1 лістапада таго ж года. 14 жніўня сёлета была распачатая новая крымінальная справа за адмову сведчыць супраць сяброў.

9 лістапада ў памяшканні калоніі адбудзецца новы судовы працэс, які будзе закрытым. Дашкевічу пагражае новы тэрмін, артыкул прадугледжвае да 6 месяцаў пазбаўлення волі, паведамляе сайт nn.by.