Зюганаў спытаецца ў Абамы пра Беларусь

Лідэр расійскіх камуністаў Генадзь Зюганаў на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам хоча ўзняць пытанне пра NATO і Беларусь. Пра такую заяву лідэра КПРФ паведмаляе "Беларускі партызан" са спасылкай на ІТАР-ТАСС.  Па словах Зюганава, NATO напаўзае і замінае аднаўляць саюз Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана.

Нагадем, што сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі Барака Абамы і ДЗмітрыя Мядзведзева адбудзецца ў панядзелак 6 ліпеня ў Маскве.