Зюганаў стаў на абарону Лукашэнкі
Расійскія камуністы асуджаюць палітыку расійскай улады ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта, паводле інфармацыі БелаПАН, гаворыцца ў заяве старшыні ЦК КПРФ Генадзя Зюганава. Па словах Зюганава, чарговы "газавы канфлікт" кіраўніцтва Расіі з Беларуссю перайшоў у стадыю інфармацыйна-прапагандысцкай вайны. На яго думку, нападкі на Аляксандра Лукашэнку ў расійскіх СМІ супярэчаць нават уласнай замежнапалітычнай дактрыне расійскай улады.
Ён заяўляе, што Захад выбудоўвае ўздоўж расійскай мяжы "жалезную заслону", у якую ўжо ўцягнутыя дзяржавы Прыбалтыкі, Малдавія і Грузія. А Беларусь у гэтых умовах застаецца адзіным надзейным саюзнікам Расіі на заходнім стратэгічным кірунку.
"Цалкам відавочна, што расійскія кіраўнікі ў сваёй антыбеларускай палітыцы кіруюцца класавымі інтэрасамі заходніх партнёраў, якія люта ненавідзяць незалежную народную Беларусь і Лукашэнку, а таксама камерцыйнымі інтарэсамі расійскай алігархіі, што імкнецца захапіць сучасныя прадпрыемствы Беларусі, асабліва ў нафтагазавай галіне", — лічыць Зюганаў.