01:35 Еўропа працягне дыялог з Расіяй
Пуцін не абвяшчаў халоднай вайны Рэзкая крытыка Злучаных Штатаў Амерыкі й NATO,
прадстаўленая Уладзімірам Пуціным на 43-й Канферэнцыі бяспекі ў Мюнхене, не
была "паваротам да халоднай вайны", заявіў у панядзелак
прэс-сакратар нямецкага ўраду Ульрых Вільгельм.
На яго думку, канферэнцыя гарантавала "адпаведныя і правераныя рамкі" дзеля адкрытай дыскусіі падобнага кшталту.
Прэс-сакратар нямецкага ўраду падкрэсліў, што Нямеччына не падзяляе расійскіх перасцярогаў наконт пашырэння NATO на ўсход, але будзе працягваць дыялог з Расіяй як на гэтую тэму, так і па іншых міжнародных пытаннях.