09:12 У Мірнага нарадзілася дачка

У Максіма Мірнага нарадзілася другая дачка. Шчаслівая падзея ў сям’і Мірных адбылася яшчэ 8 сакавіка, але пра яе стала вядома толькі цяпер. Дзяўчынка вагой 3600 грамаў і ростам 53 сантыметры з’явілася на свет ў прыватнай клініцы ў прыгарадзе амерыканскага гораду Брэдэнтон. Назвалі яе Петрай, паведамляе газета «Комсомольская правда в Беларуси».

Нагадаем, што першая дачка Мірнага Меланія таксама нарадзілася ў Злучаных Штатах, ёй ідзе ўжо трэці годзік.