09:27 У Мінску затрымалі аднаго з лідэраў «Маладога фронту»

Увечары 22 сакавіка на выхадзе са сталічнага клуба «Арэна» быў затрыманы адзін з лідэраў «Маладога фронту» Зміцер Хведарук. Яго і яшчэ двух маладых людзей схапілі шэсць супрацоўнікаў сілавых структураў у цывільным.

Двух з іх, якія «дзяжурылі» каля ўвахода, Хведарук пазнаў — раней яны дапытвалі яго па справе «Маладога фронту», паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі.