1 ліпеня расійскі газ падаражэе ўдвая
З 1 ліпеня Беларусь будзе набываць расійскі газ па поўным кошце — 100 долараў за 1 тысячу кубічных метраў.
Такая дамоўленасць была дасягнутая паміж нашымі краінамі на пачатку года.
Нагадаем, Беларусь атрымала права на “адаптацыйны перыяд”: паўгода наша краіна аплочвала толькі 55% кантрактнага кошту газу.
Тым не менш доўг Беларусі перад расійскім "Газпромам" за пастаўлены газ у траўні дасягнуў 400 мільёнаў долараў.
Па заяве беларускага кіраўніцтва, краіна спадзяецца да 23 ліпеня знайсці спосаб пагашэння доўгу. У іншым выпадку, паводле ацэнак урада, яго памер узрасце да 500 мільёнаў долараў.
На працягу некалькіх месяцаў Беларусь спрабуе атрымаць расійскі крэдыт у 1,5 мільярда долараў для ліквідацыі даўгоў. Аднак Расія пакуль не імкнецца даваць гэтую пазыку.
Як паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр эканомікі Мікалай Зайчанка, пераход з 1 ліпеня на поўную аплату кошту расійскага газу "ніяк не адаб'ецца на сітуацыі ў эканоміцы" Беларусі.
Паводле яго слоў, эканоміка не адчуе асаблівых змяненняў, паколькі "ў нас суб'екты гаспадарання з 1 студзеня поўнасцю аплачваюць газ", сцвярджае міністр.
Нагадаем таксама, што ў пачатку чэрвеня Беларусь атрымала ад "Газпрома" 625 мільёнаў долараў у якасці аплаты 12,5% акцый канцэрна "Белтрансгаз".
БелаПАН
Фота — ru.zhamanak.com