1 снежня еўра патаннеў на 20 рублёў, расійскі рубель — на 10,5

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў панядзелак, 1 снежня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10810 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 13450, курс расійскага рубля знізіўся з 220 да 209,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у пятніцу, 28 лістапада, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10810, курс еўра знізіўся на 50 рублёў — да 13470, курс расійскага рубля знізіўся з 227 да 220 беларускіх рублёў.

Фота — AFP