100 еўра штрафу прадугледжана за курэнне ў грамадскіх месцах ў Польшчы

У Польшчы ўступіў у сілу антытытунёвы закон. Поўная забарона на паленне ўводзіцца ў бальніцах, школах, на вакзалах, спартыўных і культурных аб'ектах, на дзіцячых пляцоўках і ў месцах адпачынку. У офісах загадана ствараць спецыяльныя зоны для курцоў. Парушэнне забароны караецца буйным штрафам. Праўда, штрафаваць будуць толькі пасля новага года - сума крыху перавышае 100 еўра, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.