10:08 Частку Мінску без святла пакінулі лесасекі-«дыверсанты»
Трэцяя частка Мінску пяць гадзінаў была без святла. Здарэнне адбылося каля 12 гадзінаў у суботу 31 сакавіка. Святло і электрычнасць зніклі адначасова ў трох мікрараёнах сталіцы — Першамайскім, Партызанскім і Савецкім. Высветлілася, што прычынай надзвычайнай сітуацыі стала незаконная высечка лесу ў мікрараёне Сляпянка.
Дрэва ўпала на лінію электраперадачаў, у выніку чаго адбылося кароткае замыканне і адразу на некалькіх падстанцыях адключылася сістэма.
Віноўнікамі аварыі сталіся працаўнікі Мінскай лесапаркавай гаспадаркі. На высечку лесу каля цеплаэлектрацэнтралі яны не мелі дазволу, паведамляе сайт ont.by.