10:08 Наклады амерыканскіх газет знізіліся

Наклады 50 асноўных амерыканскіх перыядычных выданняў скараціліся за апошні год. Пра гэта паведамляецца ў штогадовым даследаванні, праведзеным экспертамі Амерыканскай газетнай асацыяцыі.

 Па меркаванні кіраўніка даследавання Том Розэншціля, чытачы не страцілі зацікаўленасці ў атрыманні інфармацыі, аднак разнастайнасць яе крыніц, якая сёння назіраецца на медыярынку ЗША, спрыяе вялікаму роскіду яе спажыўцоў.


Галоўнай праблемай, якую вырашаюць амерыканскія газеты, лічыцца прыцягненне і канцэнтрацыя максімальнай аўдыторыі для атрымання грошай, якія дазволілі б фінансаваць далейшы збор інфармацыі. Пакуль што на ўздыме — толькі этнічная прэса, а таксама прэса пэўных грамадскіх суполак.