10:09 У Калінкавічах пачалася кампанія «Вырашым мясцовыя праблемы»

Кампанія «Вырашым мясцовыя праблемы» пачалася ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці. Мясцовыя грамадскія актывісты спрабуюць прыцягнуць увагу ўладаў да аварыйнага стану аднаго з дамоў на вуліцы Фрунзэ. Зараз збіраюцца подпісы яго жыхароў пад заявай, якая будзе накіраваная не толькі калінкавіцкім чыноўнікам, але і ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Адміністрацыю прэзідэнта.

«Спадзяемся, што вырашэнне гэтай невялікай праблемы з канкрэтным домам дасць добры прыклад для грамадскай актывізацыі нашых людзей», сказаў ініцыятар акцыі Аляксей Маневіч у інтэрв'ю парталу belngo.info.