10:28 Максім Мірны і Ёнас Б'ёркман выйшлі ў чвэрцьфінал турніру серыі "Мастэрс"
Максім Мірны і Ёнас Б'ёркман выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру серыі "Мастэрс" у Маямі (ЗША). 27 сакавіка ў другім крузе "пасеяны" пад першым нумарам беларуска-шведскі дуэт выйграў у чэхаў Францішка Чэрмака і Яраслава Лявінскага - 6:3, 7:6 (7:4). Мірны з'яўляецца трохразовым пераможцам гэтага турніру ў пары (у 2003 годзе са швейцарцам Ражэ Федэрэрам, у 2005 і 2006 гадах - з Ё.Б'ёркманам).