103 абітурыенты сёлета не прайшлі псіхалагічнае сумоўе для паступлення ў ВНУ
103 абітурыенты сёлета атрымалі адмовы ў выдачы рэкамендацыі па выніках прафесійна-псіхалагічнага сумоўя ў ВНУ. Сумоўе не прайшлі 0,6% абітурыентаў, што прыйшлі на выпрабаванне. Летась у такой рэкамендацыі для паступлення на асобныя спецыяльнасці было адмоўлена 140 абітурыентам.
Як паведамляе БелаПАН, сёлета на сумоўе зарэгістраваўся 16 151 абітурыент (у 2008 годзе — 14 132). Пры гэтым некаторыя абітурыенты выказалі жаданне прайсці выпрабаванне па некалькіх спецыяльнасцях.
Прафесійна-псіхалагічнае сумоўе праходзіла ў беларускіх ВНУ з 5 па 30 красавіка. Яно было ўведзена летась у адпаведнасці з зменамі ў Правілах паступлення ў ВНУ. Выпрабаванне неабходна прайсці для паступлення на спецыяльнасці: "Дзяржаўнае кіраванне", "Дзяржаўнае кіраванне і права", "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка", "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права", "Правазнаўства", "Эканамічнае права", "Журналістыка", "Міжнародная журналістыка", "Мытнае справа".