10:46 Бабуля трапіла пад следства за тое, што цягала за вуха хлопчыка

У расійскім горадзе Яраслаўль распачатая крымінальная справа супраць бабулі, якая цягала за вуха трохгадовага хлопчыка. Яна вырашыла такім чынам пакараць крыўдзіцеля свайго ўнука. Канфлікт паміж дзецьмі ўзнік у дзіцячым садку.

Экспертыза засведчыла ў хлопчыка моцны кровападцёк. Зараз 62-гадовую бабулю цягаюць на допыты, паведамляе «Інтэрфакс».