10:46 Малдова зноў пастаўляе вінаматэрыялы ў Беларусь
Малдова адправіла першыя 100 тысяч дэкалітраў вінаматэрялаў у Беларусь. Экспарт здзяйсняецца праз нядаўна створанае малдоўска-беларускае прадпрыемства «Moldbelvin». У той жа час экспарт вінаў у бутэльках яшчэ не аднавіўся. Пра гэта
паведаміла інфармацыйнае агенцтва «Новый регион».
Нагадаем, пасля таго, як Малдова з 1 студзеня спыніла экспарт вінаматэрыялаў у Беларусь, наша краіна адмовілася ад імпарту малдоўскіх вінаў у бутэльках. Афіцыйны Кішынёў тлумачыў свае дзеянні спробай падвысіць якасць вінаў і ўзмацніць кантроль за іх вытворчасцю.