11:01 Газ на запраўках падаражаў
З сённяшняга дня кошт прыроднага газу для запраўкi аўтамабiляў будзе павялiчаны.
Згодна з пастановай Мiнстэрства эканомiкi ад 30 сакавiка 2007 года, гэтае палiва прадпрыемства “Белтрансгаз” будзе адпускаць спажыўцам па цане ў 685 рублёў за кубiчны метр без улiку падатку на дабаўленую вартасць.
Дакумент, нагадаем, уступае ў сiлу з 11 красавiка. Кошт на прыродны газ для запраўкi транспартных сродкаў павялiчваўся неаднаразова. Згодна з пастановай Мiнiстэрства эканомiкi ад 9 снежня 2005 года, быў вызначаны кошт газу ў памеры 602 рублi за кубiчны метр без улiку ПДВ.
Нагадаем, што да апошняга павелiчэння кошту гэтага палiва на сталiчных аўтамабiльных запраўках кубiчны метр газу з улiкам усiх “надбавак” каштаваў 750 рублёў. Нягледзячы на тое, што трэба будзе плацiць больш, газ у параўнаннi з бензiнам i дызпалiвам застаецца самым выгадным вiдам палiва.
Паведамляе газета “Звязда”