11:25 Суперпаядынак баксёраў у прамым эфіры пакажа тэлеканал “ЛАД”

14 красавіка гледачы беларускага тэлеканала “ЛАД” у наўпроставым эфіры ўбачаць бой чэмпіёна свету па версіі WBA ў суперцяжкай вазе Мікалая Валуева супраць прэтэндэнта Руслана Чагаева. Узбекскі баксёр Руслан Чагаеў па мянушцы “Белы Тайсан” заваяваў права на тытульны бой з Валуевым летась, пасля перамогі над амерыканскім баксёрам Джонам Руізам (менавіта ў Руіза раней Валуеў і адабраў тытул чэмпіёна WBA).

У выпадку перамогі ў паядынку з Чагаевым Валуеў атрымае права на бой з Уладзімірам Клічко. Наўпроставая трансляцыя са Штутгарта пачнецца ў 23.20.


Паведамляе сайт tvr.by