11:32 У Лідскім раёне загінула вучаніца другога класа

Вучаніца другога класа сярэдняй школы загінула ўчора ў вёсцы Бердаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў выніку наезду аўтамабіля. За рулём "Аўдзі" знаходзіўся 28-гадовы жыхар Ліды, які ўцёк з месца здарэння, але быў затрыманы падчас рэалізацыі плана "Перахоп". Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі.

Паводле звестак дарожных інспектараў, за мінулыя суткі ў краіне зарэгістравана 12 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі загінулі і 10 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Выяўлены 1.679 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, 320 з іх учынены пешаходамі. 99 кіроўцаў затрыманы за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Спынена 396 парушэнняў хуткаснага рэжыму.