11:39 У Гомелі затрымалі апошняга верхавода «пажарнікаў»
У Гомелі затрымалі апошняга верхавода банды «пажарнікаў». Алег Ганчароў па мянушцы «Ганчарык» больш за два гады хаваўся ад праваахоўных органаў у сваёй сяброўкі. У яе доме ён абсталяваў схрон, уваход у які быў добра замаскіраваны. У затрыманні Ганчарова бралі ўдзел гомельскія міліцыянты і байцы спецпадраздзялення «Алмаз».
Нагадаем, што банда «пажарнікаў» дзейнічала ў Гомелі на працягу 10 гадоў. На яе рахунку рэкет, забойствы. У лістападзе 2005 года былі асуджаны 26 яе ўдзельнікаў. Трох лідэраў банды раней злавілі ў Расіі, нагадвае газета «Комсомольская правда в Беларуси».