11:40 Сёння ў беларускім парламенце пачынаецца веснавая сесія

На першым пленарным пасяджэнні ў Авальнай зале плануецца разгледзець 16 пытанняў. У прыватнасці, дэпутаты абмяркуюць законапраекты “Аб электрасувязі”, “Аб рэкламе”, “Аб абароне” і іншыя, адзначае Першы канал. Таксама ў парадку дня ў ніжняй палаце Парламента будуць праекты законаў аб ратыфікацыі некалькіх міжнародных пагадненняў. Як адзначыў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Сяргей Забалоцец, дэпутаты маюць намер прапрацаваць больш за сотню розных пытанняў.

Сяргей Забалоцец: “Павестка сесіі даволі шырокая і закранае практычна ўсе сферы жыцця. Можна вылучыць і бюджэтны кодэкс, які ўжо гатовы, кодэкс аб зямлі, дзе будзе шмат навацый для нашай краіны, а таксама іншыя законапраекты, якія носяць даволі важны характар”.